1 О, галава Хрыстова, аблітая крывёй!
Табе вянец цярнёвы сплялі чужых рукой.
Асьмеяна, пабіта сьхілілася з крыжа…
Хто, гледзячы на гэта, не плакаў, не дрыжаў?
2 Перад Тваім абліччам сьхіляўся цэлы сьвет;
Цябе Бог узьвялічыў перад пачаткам лет,
А што цяпер зацьміла Сьвятло Тваіх вачэй?
Якое цемры сіла Цябе агнём пячэ?
3 О, Спадару! Пакуты прыняў Ты за мяне;
Мае ўсе саграшэньні ўсклаў Бог на Цябе.
Няшчасны, засмучоны стаю я прад Табой:
Я патаптаў законы, а Ты—сьцякаў крывёй!
4 Хвала Табе, мой Спасе, за крыж і сьмерць Тваю:
Яны спакой і шчасьце душы маёй даюць.
Хачу Цябе трымацца, быць верным да канца,
Калі ж тут скончу працу—вярнуцца ў дом Айца.
5 Усё на гэтым сьвеце, як зорка, мільгане…
У дзень тугі і сьмерці Ты сам з’явіся мне.
Каб бачыў Твае раны, ды ўсю любоў Тваю,—
Тады мне лёгка стане з Табой кідаць зямлю.
Source: The Cyber Hymnal #13314